Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:22 ]  Прэзыдэнта балтыйскіх краінаў і Польшчы абмяркуюць пытаньні інтэграцыі ў НАТА


ВІЛЬНЯ. Чакаецца што сёньня ў Вільні прэзыдэнты Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі абмяркуюць інтэграцыю іхных краінаў у НАТА і Эўрапэйскі Зьвяз. У гэтым тыдні прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што, на ягоную думку, тры балтыйскія краіны будуць запрошаныя ў НАТА ў часе сустрэчы краінаў Супольнасьці на вышэйшым узроўні ў сёлетнім лістападзе ў Празе. Польшча была прынятая ў НАТА ў 1999 годзе. Апарача гэтага Квасьнеўскі і прэзыдэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі – Валдас Адамкус, Вайра Віке-Фрэйбэргэ і Арнольд Рутэла абмяркуюць пытаньні рэгіянальнага супрацоўніцтва ўлучна з мадэрнізацыяй інфраструнтуры шляхоў зносінаў.
XS
SM
MD
LG