Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:19 ]  Экспэрты лічаць, што ў катастрофе эгіпецкага авіяляйнэту ў 1999 годзе вінаваты пілёт


ВАШЫНГТОН. Экспэрты ведамства Злучаных Штатаў у справах бясьпекі транспарту лічаць, што ў катастрофе эгіпецкага авіяляйнэру восеньню 1999 году, у выніку якой загінулі 217 чалавек, вінаваты другі пілёт. Самалёт упаў у Атлянтычны акіян ля берагоў штату Масачусэтс неўзабаве пасьля вылету зь Ню-Ёрку. Экспэрты прыйшлі да высновы, што самалёт быў цалкам спраўны. Паводле іхных дадзеных, другі пілёт, які застаўся ў кабіне адзін, адлучыў аўтапілёт і рухавікі, ды накіраваў авіяляйнэр уніз. Справаздача ведамства ЗША не прапаноўвае ніякіх тлумачэньняў дзеяньняў пілёта. Эгіпэцкая ўправа грамадзянскае авіяцыі як і раней цьвердзіць, што прычынай катастрофы была тэхнічная хіба, і зьбіраецца афіцыйна апратэставаць справаздачу.
XS
SM
MD
LG