Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:47 ]  Буш рыхтуецца ў Пэру, негледзячы на тэракт


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што ён рыхтуецца да візіту ў Пэру, негледзячы на сёняшні выбух непадалёк ад амбасады ЗША ў Ліме. Ў выніку тэракту загінулі 9 чалавек, у тым ліку двое паліцыянтаў, і 30 параненыя. Ніхто з супрацоўнікаў амэрыканскай амабасады, ні сам будынак амбасады не пацярпелі. Буш павінен прыбыць у сталіцу Пэру ў суботу на саміт з лідэрамі Пэру, Калюмбіі, Балівіі і Эквадору, і гэта будзе першы візіт амэрыканскага прэзыдэнта ў гэтую краіну. Буш заявіў, што ён верыць у здольнасьць прэзыдэнта Пэру Александро Таледо гарантаваць бясьпеку візыту.
XS
SM
MD
LG