Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:44 ]  Саміт, прысьвечаны барацьбе з беднасьцю.


МАНТЭРЭЙ У Мэксыцы сёньня пачаўся двухдзённы саміт пад эгідай ААН, прысьвечаны барацьбе з глябальнай беднасьцю. У ім удзельнічаюць 50 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Буш, а таксама лідэр Кубы Фідэль Кастра. Гэнеральны сакратар ААН Кофі Анан у сваёй прамове адзначыў, што багатыя краіны павінны павялічыць сваю дапамогу прынамсі на 50 мільярдаў даляраў у год дзеля барацьбы з жабрацтвам. Звыш 50 кіраўнікоў краінаў павінны прыняць дакумэнт, які заклікае да новага партнэрства паміж багатымі і беднымі дзяржавамі
XS
SM
MD
LG