Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:42 ]  Амэрыканскія вайскоўцы забілі прынамсі 10 баевікоў Талібану


БАГРАМ ЗША паведамілі, што ў часе сёньняшняй аперацыі амэрыканскія вайскоўцы забілі прынамсі 10 баевікоў Талібану і Аль-Каіды. Паводле прэсавага сакратара амэрыканскага кантынгенту ў Афганістане, адзін з баевікоў быў затрыманы. Ён будзе дапытаны наконт учарашняй атакі на сілы кааліцыі ў раёне горада Хост недалёка ад мяжы з Пакістанам. У выніку інтэнсыўнага абстрэлу тады два вайскоўцы загінулі і адзін паранены. Прадстаўнік паветраных сілаў ЗША-генерал Роса ня выключыў падобных атакаў у будучыні.
XS
SM
MD
LG