Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:20 ]  Злучаныя Штаты нагадалі Югаславіі пра патрэбу супрацоўніцтва з трыбуналам ААН


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты нагадалі Югаславіі пра патрэбу супрацоўніцтва з трыбуналам ААН у справе ваенных злачынстваў і выкананьня іншых міжнародных абавязкаў, калі Бялград хоча працягу дапамогі ад ЗША. З гэткім папярэджаньнем выступіў прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту Злучаных Штатаў Рычард Боўчар, які падкрэсьліў, што пастанова пра далейшую дапамогу Югаславіі яшчэ не прынятая. Дзеля гэтага, паводле закону,дзяржаўны дэпартамант павінен да 31 сакавіка падцьвердзіць, што Бялград супрацоўнічае з Трыбуналам. Тым часам, галоўны пракурор Гаагскага трыбуналу Карла дэль Понтэ ізноў абвінаваціла югаслаўскія ўлады ў нежаданьні супрацоўнічаць. Паводле ейных словаў, адзін з асноўных ваенных злачынцаў, былы кіраўнік сілаў басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч ужо цягам месяцу знаходзіцца ў Сэрбіі.
XS
SM
MD
LG