Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 09:42 ]  Улады Кыргістану ня могуць знайсьці вінаватых у нядаўным пабоішчы


БІШКЕК. Улады Кыргістану так і ня могуць знайсьці вінаватых у нядаўным пабоішчы на поўдні краіны. Некалькі дзён таму ў Джалал-Абадзкай вобласьці адбыліся сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі масавай дэманстрацыі, якія патрабавалі вызваліць са зьняволеньня дэпутата парляманту Азімбэка Бэкназарава. Па маніфэстанстах быў адкрыты вагонь, у выніку чаго 5 чалавек былі забітыя і дзясяткі параненыя. Міністар унутраных справаў Кыргыстану Цімірбэк Акматаліеў, у часе выступу па тэлебачаньні заявіў, што пакуль невядома хто менавіта адкрыў вагонь. Бэкназараў пасьля больш як двух з паловай месяцаў арышту быў вызвалены ў аўторак пад падпіску пра нявыезд.
XS
SM
MD
LG