Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:52 ]  Буш бачыць прагрэс на Блізкім Усходзе


Вашынгтон Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што на перамовах паміж палестынцамі і ізраільцянамі быў зроблены пэўны прагрэс на шляху да спыненьня агню. Буш выказаў сваё расчараваньне тым, што на Блізкім Усходзе працягваюцца гвалтоўныя акцыі, маючы на ўвазе сёняшні тэрарыстычны акт. Акт тэрору здзейсьціў самагубца, які прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне ў пасажырскім аўтобусе, што рухаўся з Тэль-Авіву ў горад Назарэт. У выніку выбуху загінула 8 чалавек, сярод якіх чацьвера ізралільскіх вайскоўцаў, і 27 былі параненыя. Адказнасьць за гэты тэрарыстычны акт ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламскі Джыгат. Прэзыдэнт ЗША Джорж Буш таксама дадаў, што Ясір Арафат павінен рабіць больш дзеля таго, каб спыніць насільле і тэрор. Буш паведаміў, што пасланьнік Энтані Зіні будзе працягваць перамовы наконт спыненьня агню. Зінні, які сустрэўся з Арафатам праз некалькі гадзінаў пасьля тэракту, павінен таксама спаткацца разам з палестынскімі і ізраільскімі ўдзельнікамі перамоваў.
XS
SM
MD
LG