Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  Дык Чэйні паабяцаў фінансавую дапамогу Турэччыне


АНКАРА Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дык Чэйні, які знаходзіцца з візытам у Турэччыне, паабяцаў гэтай краіне фінансавую дапамогу ў памеры 228 мільёнаў даляраў для ўдзелу ў міратворчай місыі ў Афганістане. Анкара працягвае перамовы з Вашынгтонам і Лёнданам адносна перайманьня камандваньня міжнародным вайсковым кантынгентам у Афганістане. Турэччына хоча атрымаць гарантыі, што сілы НАТО па-ранейшаму будуць знаходзіцца на тэрыторыі Афганістану. Віцэ-прэзыдэнт ЗША таксама паведаміў, што бліжэйшым часам ЗША не плянуюць вайсковай апэрацыі у Іраку. Турэччына выказвала засьцярогу з прычыны намеру ЗША вырашыць праблему ў Іраку сілавым спосабам.
XS
SM
MD
LG