Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:43 ]  Ёшка Фішэр крытыкуе Кітай і Расею


ЖЭНЕВА Міністр замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр заявіў, што камісія ААН у справе правоў чалавека павінна крытычна паставіцца да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека ў Кітаі і Расеі. Фішэр сказаў, што Кітай мусіць спыніць перасьлед этнічных мяньшыняў і рэлігійных групаў. Міністр таксама выказаў сур’ёзную занепакоенасьць сытуацыяй у Чачні, дзе, паводле ягоных словаў, адбываецца “непрымальнае выкарыстаньне ваеннай сілы супраць цывільнага насельніцтва”. Фішар выступаў у Жэневе на штогадовай сэсіі Ведамства ААН ў справе правоў чалавека. Пакуль, аднак, не зразумела, ці прапануе якая-небудзь краіна рэзалюцыю з асуджэньнем Кітая і Расеі.
XS
SM
MD
LG