Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:40 ]  Урад Італі сёньня абвесьціў надзвычайнае становішча ва ўсёй краіне


РЫМ Урад Італі сёньня абвесьціў надзвычайнае становішча ва ўсёй краіне з прычыны павялічэньня хвалі нелегальных эмігрантаў. Цяпер мяйсцовыя ўлады і найперш паліцыя атрымаюць больш правоў у барацьбе з нелегальнай міграцыяй. Міністар рэформаў Умбэрта Боссі адзначыў, што Італія займае занадта мяккую пазыцыю ў дачыненьні да нелегалаў. Два дні таму быў затрыманы выдаплаў з больш як тысяччу нелегальных эмігрантаў, пераважна ірацкіх курдаў. Разам з тым, Італія падпісала Жэнеўскую канвенцыю аб уцекачах і абавязаная надаваць палітычны прытулак тым, хто мае ў гэтым патрэбу
XS
SM
MD
LG