Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  Кітайскія рабочыя пратэстуюць супраць звальненьняў


Пэкін. У паўночна-ўсходняй частцы Кітаю працягваюцца акцыі пратэсту рабочых, звольненых зь дзяржаўных прадпрыемстваў. Яны патрабуюць выплаты кампэнсацыяў. У горадзе Даць-Ынь тысячы рабочых блякавалі будынак найбуйнейшай кітайскай нафтавай кампаніі. У Лао-Яні рабочыя запатрабавалі адстаўкі кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі. Усяго ў апошнія гады ў выніку рэфармаваньня дзяржаўнага сэктару экономікі ў Кітаі згубілі працу дзясяткі тысяч чалавек. Цяперашнія акцыі пратэсту – найбуйнейшыя ў Кітаі, які падаваўся некаторымі назіральнікамі як узор спалучэньня рэформаў і сацыяльнай стабільнасьці.
XS
SM
MD
LG