Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:11 ]  Працягваюцца перамовы між прадстаўнікамі Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі пры пасярэдніцтве адмысловага пасланьніка Энтані Зіні


Тэль-Авіў. Сёньня амэрыканскі пасланьнік сустрэўся з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Ясірам Арафатам і абмеркаваў зь ім мірны плян, прапанаваны летась дырэктарам ЦРУ Джорджам Тэнэтам. Прадстаўнікі Палестынскай аўтаноміі заявілі, што яны дадуць уласны плян урэгуляваньня канфлікту. Тымчасам прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон абвінаваціў Ясіра Арафата ў тым, што ён не адмовіўся ад палітыкі тэрарызму. У адказ на гэта міністар інфармацыі Палестынскай аўтаноміі Ясір Рабо заявіў, што адказнасьць за палітыку гвалту нясе Шарон. (Рабо: ) “Я мяркую, што Шарон адказны за усё тое, што адбываецца сёньня. Ён разбурыў інфраструктуру палестынскіх сілаў бясьпекі ў апошнія месяцы. Сотні палестынцаў, якія былі задзейнічаныя ў структурах бясьпекі, былі забітыя, хаця мы і не прымаем якія заўгодна формы барацьбы”, – заявіў міністар інфармацыі Палестынскай аўтаноміі Ясір Рабо.
XS
SM
MD
LG