Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:09 ]  Энтані Зіні праводзіць сустрэчу паміж прадстаўнікамі ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі


ЕРУСАЛІМ. Сёньня адмысловы высланьнік Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зіні праводзіць сустрэчу паміж прадстаўнікамі ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі ў справе замірэньня паміж бакамі. Учора віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні сказаў, што ён сустрэнецца з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам, калі той зробіць усё для аднаўленьня міру. Чэйні сказаў, што сустрэча можа адбыцца ў наступным тыдні, калі Энтані Зіні засьведчыць, што Арафат выканаў умовы для сустрэчы.
XS
SM
MD
LG