Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:43 ]  Расея стала вядучым пастачальнікам перадавых тэхналёгіяў для стварэньня зброі масавага зьнішчэньня


ВАШЫНГТОН. Дырэктар Цэнтральнай выведнай управы ЗША Джордж Тэнэт заявіў, што Расея стала вядучым пастачальнікам перадавых тэхналёгіяў для краінаў, якія імкнуцца распрацаваць зброю масавага зьнішчэньня. У часе ўчорашняга выступу ў Сэнаце Тэнэт сказаў, што расейскія кампаніі даюць іншым краінам тэхналёгіі, якія могуць ужывацца ў часе распрацоўкі хімічнай, біялягічнай ды ядзернай зброі, а таксама ў часе распрацоўкі праектаў балістычных і крылатых ракетаў. Паводле Тэнэта Расея дае значную дапамогу Ірану амаль на ўсіх стадыях ядзернага паліўнага цыклю, а таксама ў праграме распрацоўкі балістычных ракетаў вялікай дальнасьці. Апрача гэтага Тэнэт назваў Кітай і Паўночную Карэю распаўсюджвальнікамі ракетных тэхналёгіяў. Ён сказаў, што Кітай ёсьць асноўным пастачальнікам ракетных тэхналёгіяў Пакістану, Ірану і іншым краінам, а Паўночная Карэя экспартуе гатовыя балістычныя ракеты.
XS
SM
MD
LG