Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:38 ]  У Італіі забіты памочнік міністра працы Марка Б’яджы


РЫМ. У месьце Балонья, на поўначы Італіі, забіты памочнік міністра працы Марка Б’яджы. Паводле сьведак, два чалавекі на матацыкле пад’ехалі да 51-гадовага эканаміста і прафэсара права, які вярнуўся дадому на ровары і застрэлілі яго. У сувязі з забойствам міністар унутраных справаў Італіі перарваў свой візыт у Злучаныя Штаты. Ён ахарактарызаваў забойства як вельмі сур’ёзны сыгнал і сказаў, што антытэрарыстычныя сілы ўжо пачалі адпаведную апэрацыю. Адказнасьці за забойства Марка Б’яджы ня ўзяў на сябе ніхто.
XS
SM
MD
LG