Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:26 ]  ЗША дамагаюцца павелічэньня колькасьці сустрэчаў паміж палестынскай і ізраільскай службамі бясьпекі


ЕРУСАЛІМ. Адмысловы высланьнік Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зіні дамагаецца павелічэньня колькасьці сустрэчаў паміж прадстаўнікамі ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі ў справе замірэньня паміж бакамі. Учора віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні сказаў, што ён сустрэнецца з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам, калі той зробіць усё для аднаўленьня міру. Чэйні сказаў, што сустрэча можа адбыцца ў наступным тыдні, калі Энтані Зіні засьведчыць, што Арафат выканаў умовы для сустрэчы. У часе сумеснай з Чэйні прэсавай канфэрэнцыі ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон сказаў, што ён разгледзіць жаданьне Арафата паехаць на арабскую сустрэчу на вышэйшым узроўні, якая пройдзе ў Бэйруце на прыканцы месяцу. У той самы час Шарон перасьцярог Арафата ад палестынскіх тэрарыстычных атакаў у часе ягонай адсутнасьці, а таксама ад падбухторніцкіх прамоваў у часе бэйруцкай сустрэчы. Вышэйшая афіцыйная асоба з палестынскага кіраўнітва Саеб Эракат адхіліў патрабаваньні Шарона і сказаў, што ізраільскі лідар ня можа дыктаваць ніякіх умоваў палестынскаму лідару.
XS
SM
MD
LG