Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:22 ]  Пагроза новых тэрарыстычных актаў супраць ЗША цалкам рэальная


ВАШЫНГТОН. Пагроза новых тэрарыстычных актаў супраць Злучаных Штатаў цалкам рэальная. У сьвеце ёсьць тысячы вышкаленых тэрарыстаў, але ЗША спыняць іхную дзейнасьць, каб папярэдзіць будучыя напады, – сказаў сёньня прэзыдэнт краіны Джордж Буш. У часе сёньняшняга выступу ў Сэнаце кіраўнік Цэнтральнай выведнай управы ЗША Джордж Тэнэт сказаў, што тэрарыстычная арганізацыя, створаная Ўсамам бін Лядэнам, як і раней уяўляе сур’ёзную небясьпеку як для Злучаных Штатаў, так і для ўсяго сьвету. Тэнэт паведаміў, што ў Афганістане аддзелы ацалелых талібаў і ваяўнікоў Аль-Кайды замацаваліся ў шэрагу раёнаў на мяжы з Пакістанам. Ліквідаваць гэтыя кропкі супраціву, на думку Тэнэта, будзе вельмі складана, таму што гэтыя аддзелы невялікія і надзвычай рухомыя.
XS
SM
MD
LG