Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:46 ]  ЗША не плянуюць ваеннай апэрацыі супраць Іраку ў бліжэйшай будучыні


АНКАРА. Злучаныя Штаты не плянуюць ваеннай апэрацыі супраць Іраку ў бліжэйшай будучыні. Пра гэта сёньня, пасьля перамоваў з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дзікам Чэйні, заявіў прэм’ер-міністар Турэччыны Бюлент Ачавіт. Лідары Турэччыны неаднаразова выказвалі пярэчаньні якім заўгодна ваенным дзеяньням супраць Іраку. Перад тым, у Ізраілі Чэйні сказаў, што ЗША яшчэ ня маюць пляну дзеяньняў супраць Іраку, які не выконвае пастановаў Рады Бясьпекі ААН. Чэйні паўтарыў, што ЗША занепакоеныя праблемай стварэньня Іракам зброі масавага зьнішчэньня. Візытам у Анкару Чэйні завяршае сваю паездку ў 11 краінаў Блізкага Ўсходу, цягам якой, пераважна, абмяркоўвалася сытуацыя вакол Іраку. Турэччына, як і арабскія краіны, выказалася супраць удараў па Іраку.
XS
SM
MD
LG