Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:43 ]  Расея выступае супраць антыірацкіх ваенных дзеяньняў


ЛЁНДАН. Расея выступае супраць антыірацкіх ваенных дзеяньняў не падтрыманых Радай Бясьпекі ААН. Пра гэта, пасьля перамоваў з міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро сказаў расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў. Іваноў сказаў, што няма доказаў таго, што Ірак распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Іваноў заклікаў Ірак дазволіць вярнуцца ў краіну інспэктарам ААН, каб адкрыць дарогу да скасаваньня антыірацкіх санкцыяў, накладзеных на краіну ў 1990 годе, пасьля акупацыі Іракам Кувэйту.
XS
SM
MD
LG