Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:15 ]  ЗША не плянуюць бліжэйшым часам ваенныя акцыі супраць Іраку


АНКАРА Прэм’ер-міністр Турцыі Булент Эчэвіт паведаміў, што ЗША не плянуюць бліжэйшым часам праводзіць ваенныя акцыі супраць Іраку. Эчэвіт заявіў гэта пасьля сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Рычардам Чэйні, які сёньня прыбыў з візытам у Турцыю. Гэта 11-я краіна Блізкага ўсходу, якую Чэйні наведаў за апошнія 10 дзён. Сёньня падчас знаходжаньня у Ізраілі Чэйні паведаміў, што Вашынгтон пакуль не прыняў рашэньня пра ваеную апэрацыю супраць Іраку, калі Багдад не падпарадкуецца рашэньням ААН. Чэйні, аднак, выказаў занепакоенасьць тым, што Ірак распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Падчас свайго візыту на Блізкі Ўсход віцэ-прэзыдэнт ЗША абмяркоўваў з лідэрамі арабскіх краінаў магчымасьці вырашэньня ірацкай праблемы. Большасьць зь іх адмоўна паставіліся да перспэктывы амэрыканскай ваеннай апэрацыі супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG