Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:58 ]  ЗША ухвалілі вызваленьне Бэкназарава


БІШКЕК Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ухваліў сёняшняе рашэньне кіргіскага кіраўніцтва вызваліць з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе апазыцыйнага дэпутата парляманту Азымбека Бэкназарава. Разам з тым прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар адзначыў, што затрыманьне Бекназарава было палітычна матываваным. Сёньня пасьля свайго вызваленьня Бэкназараў заявіў, што ад 5 студзеня ён утрымліваўся незаконна за крытыку ўладаў. Учора суд Джалалабацкай вобласьці Кыргыстану адклаў на няпэўны тэрмін слуханьне справы Бэкназарава, які абвінавачваецца ў службовых злачынствах. Учора ж адпраўлены ў адстаўку кіраўнік Аксыйскага раёну, дзе на працягу трох дзён працягваліся масавыя выступы прыхільнікаў Бэкназарава. Падчас сутычак дэманстрантаў з міліцыяй 5 чалавек загінулі і больш за 80 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG