Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:49 ]  Гэнэральны сакратар ААН зганіў наступ Ізраілю на палестынскія тэрыторыі


НЮ-ЁРК. Гэнэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан зганіў наступ Ізраілю на Заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа і параўнаў гэты наступ са звычайнай вайной. У звароце да ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона Анан сказаў: “Сотні бязьвінных цывільных жыхароў – жанчын і дзяцей – былі параненымі альбо забітымі і шмат будынкаў былі пашкоджанымі альбо зьнішчанымі”. Анан сказаў, што Ізраіль мае права на абарону, але гэта не вызваляе яго ад абавязку паважаць асноўныя прынцыпы і правілы міжнароднага права. Анан нагадаў пра абстрэлы школаў і лякарняў і назваў безпадстаўнымі цьверджаньні ізраільскага боку, што санітарныя машыны, магчыма, ужываліся палестынцамі для перавозкі ваяўнікоў і зброі.
XS
SM
MD
LG