Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:47 ]  Чакаецца, што падазраваны ў шпіёнстве намесьнік прэм'ер-міністра Сэрбіі падасьць у адстаўку


БЯЛГРАД. Чакаецца, што сёньня, арыштаваны паводле абвінавачаньня ў перадачы дыплямату ЗША сакрэтных матэрыялаў, намесьнік прэм’ер-міністра Сэрбіі Мамчыла Пэрышыч мусіць паведаміць пра сваю адстаўку. У мінулы чацьвер супрацоўнікі сэрбскай контвыведкі затрымалі Пэрышыча і дыплямата ЗША Джона Дэвіда Нэйбара паводле падазрэньня ў шпіёнстве і раскрыцьці ваенных сакрэтаў. Пэрышыч, які ў часы былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча займаў пасаду начальніка Гэнэральнага штабу ўзброеных сілаў, абвінавачаньняў не прызнае. Учора прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джындзіч заклікаў Пэрышыча сыйсьці ў адстаўку і адмовіцца ад належнага яму як дэпутату парляманту і міністру, судовага імунітэту. Прыхільнікі югаслаўскага прэзыдэнта Ваіслава Каштуніцы заклікалі ўрад Джындзіча сыйсьці ў адстаўку. Улады Югаславіі прынесьлі афіцыйныя прабачэньні ЗША з нагоды арышту Нэйбара, які быў адпушчаны праз 15 гадзінаў пасьля арышту.
XS
SM
MD
LG