Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:36 ]  Супольнасьць НАТА прапаноўвае Грузіі дапамогу ў справе рэарганізацыі ўзброеных сілаў


БРУСЭЛЬ. Супольнасьць НАТА прапаноўвае Грузіі дапамогу ў справе рэарганізацыі ўзброеных сілаў. Пра гэта, пасьля сустрэчы ў Брусэлі з прэзыдэнтам Грузіі Эдуардам Шаварнадзе, паведаміў Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан. Робэртсан падкрэсьліў неабходнасьць рэфармаваньня грузінскага войска, асабліва ў сьвятле барацьбы супраць міжнароднага тэрарызму. Ён засьведчыў асаблівае месца Грузіі ў рэгіёне і істотнасьць для НАТА тэрытарыяльнай непадзельнасьці краіны. Шаварнадзе заявіў, што 200 вайскоўцаў ЗША, якія неўзабаве прыбудуць у Грузію, ня будуць браць удзелу ў ваенных апэрацыях. Іхная задача – дапамога ў ваенных рэформах і падрыхтоўцы адмысловых антытэрарыстычных сілаў.
XS
SM
MD
LG