Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:34 ]  Прэзыдэнт ЗША Буш аптымістычна ацаніў паездку адмысловага высланьніка Зіні ў Ізраіль


СЭНТ-ЛЮІС (ЗША). Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш аптымістычна ацаніў паездку адмысловага высланьніка ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зіні і сказаў, што ён дамогся пэўнага прагрэсу ў набліжэньні Ізраілю і палестынцаў да падпісаньня мірнай дамовы. Буш адмовіўся гаварыць на тэму сустрэчы віцэ-прэзыдэнта ЗША Дзіка Чэйні з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам, але сказаў, што гэта залежыць ад ацэнкі сытуацыі, якую дасьць адмысловы высланьнік Энтані Зіні.
XS
SM
MD
LG