Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:43 ]  Дык Чэйні сустрэўся з Арыелям Шаронам


ЕРУСАЛІМ Амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт Дык Чэйні сустрэўся з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелям Шаронам -- у той час як палестынцы выказваюць раздражненьне тым, што ў плянах Чэйні няма спатканьня з Ясэрам Арафатам. Чэйні пацьвердзіў забавязаньне Вашынгтону пакласьці канец 18 месяцам гвалтоўнага супрацьстаяньня паміж Ізраілям і палестынцамі, якое ўнесла ўжо звыш 1400 жыцьцяў. Чэйні заклікаў Арафата адмовіцца ад ужываньня гвалту і ўзмацніць намаганьні дзеля стрымліваньня радыкальных баявікоў. Чэйні таксама заклікаў Ізраіль зьмякчыць тое, што ён назваў спусташальныя эканамічныя нягоды, якія вытрымліваюць палестынцы. Пакуль не зразумела, ці сустрэнецца Чэйні з палестынскім кіраўніцтвам падчас свайго візыту.
XS
SM
MD
LG