Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:42 ]  Вайсковая аперацыя ва ўсходнім Афганістане скончаная


ВАШЫНГТОН Амэрыканскі брыгадны гэнерал Джон Роса заявіў, што вайсковая аперацыя “Анаконда” ва ўсходнім Афганістане скончаная. Гэнерал, аднак, паведаміў, што каля 500 вайскоўцаў міжнародннай кааліцыі будуць працягваць перасьледваць баявікоў Аль-Каеда і Талібану у даліне Шахі-Кот. Гэта – самая маштабная баявая аперацыя з моманту ўвядзеньня ў Афганістан амэрыканскіх войскаў. Падчас яе правядзеньня загінула 8 амэрыканскіх вайскоўцаў. Раней сёньня міністэрства абароны ЗША паведаміла, што на ўсходзе Афганістану забітыя 16 баявікоў Аль-Каеды. Пры аглядзе падземных сховішчаў тэрарыстаў у гарах правінцыі Пактыя знойдзена вялікая колькасьць дакумэнтаў. Амэрыканцы спадзяюцца, што гэта дапаможа ўстанавіць пляны і схэмы ўзаемадзеяньня тэрарыстаў па ўсім сьвеце
XS
SM
MD
LG