Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Югаславія прынесла свае прабачэньні ЗША


ВАШЫНГТОН ЗША заявілі, што Югаславія прынесла свае прабачэньні за затрыманьне мінулым тыдням амэрыканскага дыплямата, які быў абвінавачаны ў атрыманьні сакрэтных дакумэнтаў ад югаслаўскага віцэ-прэм’ера Мамчыла Перышыча. Сёньня прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр назваў гэты інцыдэнт непрымальным. Баўчэр паведаміў, што ЗШ прынялі прабачэньні ад Югаслаўскага міністра замежных справаў і разглядаюць гэта як публічнае прызнаньне непрымальных дзеяньняў югаслаўскіх ваенных. Сэрбскі віцэ-прэм’ер Мамчыла Перышыч быў арыштаваны ў чацьвер і ў суботу вызвалены з-пад варты. Югаслаўская контрвыведка падазрае Перышыча ў тым, што ён перадаў сакрэтныя дакуманты амэрыканскаму дыплямату Джону Дэвіду Нэйбару. Віцэ-прэм'ер абвяргае абвінавачваньні. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што дзеяньні Мамчыла Пэрышыча, якога падазраюць у шпіянажы, будуць дэталёва дасьледвацца
XS
SM
MD
LG