Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:27 ]  Вашынгтон выказаў заклапочанасьць арыштам Бэкназарава


ВАШЫНГТОН Амэрыканскі ўрад заклікаў Прэзыдэнта Кіргістану Аскара Акаева датрымліваць правы чалавека ў сьвеце апошніх трагічных падзеяў на поўдні краіны. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар адзначыў, што Акаеў ёсьць хаўрусьнікам ЗША ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам, аднак паводле Баўчара, павага да правоў чалавека ёсьць важнай часткай барацьбы супраць тэрарызму. Вашынгтон таксама выказаў Акаеву сваю заклапочанасьць арыштам апазыцыйнага дэпутата Азімбэка Бэкназарава па абвінавачваньні ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Мінулае начы дзьве тысячы чалавек спрабавалі захапіць будынкі адміністрацыі і паліцыі ў горадзе Кербен, тры адміністрацыйныя будынкі былі спаленыя. Міліцыянты распачалі страляніну, пяць удзельнікаў акцыяў пратэсту забітыя. Аскар Акаеў, выступаючы сёньня ўвечары па нацыянальным тэлебачаньні, абвінаваціў апазыцыю ў арганізацыі акцыяў пратэсту
XS
SM
MD
LG