Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:25 ]  Мэры Робінсан у верасьні пакіне сваю пасаду.


ЖЭНЕВА Выступаючы сёньня на адкрыцьці штогадовай сэсіі ААН у справе правоў чалавека кіраўнік ведамства ААН у справах правоў чалавека Мэры Робінсан заявіла, што ў верасьні яна пакіне сваю пасаду. Праваабаронцы заяўляюць, што гэтая абвестка не была для іх нечаканасьцю, і выказваюць шкадаваньне такім рашэньнем Робінсан. Кіраўнік праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch Рыд Брады лічыць, што Робінсан выклікала незадавальненьне сваёй крытыкай таго, як амэрыканцы абыходзяцца са зьняволенымі талібамі на базе ў Гуантанама на Кубе. Робінсан таксама правяла Канферэнцыю супраць расызму, на якой моцна крытыкаваўся Ізраіль. Кіраўнік ведамства ААН у справах правоў чалавека таксама крытыкавала Расею за ваенную апэрацыю ў Чачні. Праваабаронцы лічаць, што любыя новыя кандыдатуры на гэтую пасаду павінны мець вялікі досьвед змаганьня за правы чалавека і здольнасьць дэманстраваць маральнае лідарства.
XS
SM
MD
LG