Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:23 ]  Колін Паўэл скрытыкаваў Бялград за недастатковае супрацоўніцтва з гаагскім трыбуналам


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл скрытыкаваў Бялград за недастатковае супрацоўніцтва з гаагскім трыбуналам. Паўэл сустракаўся сёньня ў Вашынгтоне з Карлай Дэль Понтэ, генэральным пракурорам Міжнароднага трыбунала для былой Югаславіі. Паўэл сказаў, што выдзяленьне дзясяткаў мільёнаў даляраў амэрыканскай дапамогі Югаславіі ставіцца пад пагрозу, пакуль Бялград не палепшыць сытуацыю. Паводле амэрыканскага заканадаўства, да канца сакавіка Колін Паўэл павінен засьведчыць, ці выконвае Югаславія патрабаваньні трыбуналу. Калі не, то Бялград можа страціць каля 40 мільёнаў даляраў амэрыканскай дапамогі.
XS
SM
MD
LG