Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  Амэрыка зробіць ўсё, каб вінаватыя у тэракце і забойстве амэрыканскіх грамадзянаў у Пакістане былі знойдзеныя і пакараныя.


ІСЛЯМАБАД Сёньня ў Пакістан прыбыла памочнік Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Хрысьціна Рокка. Яны прыпыніла перамовы ў Індыі і прыляцела ў Ісламабад, каб суправаджаць у ЗША целы дзвюх амэрыканаК, якія загінулі ўчора ў выніку тэрарыстычнага акту падчас нападу на пратэстанцкую царкву ў сталіцы Пакістану. У выніку тэрарыстычнага акту ў сталіцы Пакістану загінулі пяць чалавек. Тры зь іх – замежныя грамадзяне, у тым ліку жонка і дачка амэрыканскага дыплямата Марціна Грына. Тэрарысты кінулі выбуховыя прыстасаваньні ў пратэстанцкую царкву, якая разьмешчаная ў квартале, дзе жывуць супрацоўніуі дыпляматычных місіяў. Усяго параненыя сорак пяць чалавек, у тым ліку амбасадар Шры-Ланкі, ягоныя жонка і дзіця. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Амэрыка зробіць ўсё, каб вінаватыя у тэракце і забойстве амэрыканскіх грамадзянаў былі знойдзеныя і пакараныя.
XS
SM
MD
LG