Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:17 ]  Югаслаўскага віцэ-прэм’ера падазраюць у шпіянажы


Бялград. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што дзеяньні віцэ-прэм’ера Мамчыла Пэрышача, якога падазраюць у шпіянажы, будуць дэталёва дасьледавацца. Прэзыдэнт Югаславіі таксама лічыць, трэба вывучыць і правамоцнасьць дзеяньняў вайсковай контарвыведкі, якая затрымала Пэрышача разам з амэрыканскім дыпляматам Джонам Дэвідам Нэйбарам. Амэрыканскі дыплямат быў вызвалены праз 15 гадзінаў, аднак падчас затрыманьня яму не далі магчымасьці скантактавацца з амэрыканскай амбасадай. Вашынгтон выказаў пратэст з гэтай нагоды і назваў дзеяньні Бялграду парушэньнем міжнародных прававых нормаў, а амэрыканская амбасада назвала падазрэньні Нэйбара ў шпіянажы “хлусьнёй”. Югаслаўская контарвыведка падазрае віцэ-прэм’ера Пэрышача ў тым, што ён перадаў амэрыканцам сакрэтныя дакумэнты. Віцэ-прэм’ер, які быў вызвалены з-пад варты ў суботу, абвяргае абвінавачаньні. Тым часам прадстаўнікі югаслаўскіх спэцслужбаў заявілі, што абвінавачаньні ў шпіянажы могуць быць прад’яўленыя югаслаўскаму афіцэру, які звязаны зь віцэ-прэм’ерам.
XS
SM
MD
LG