Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:10 ]  У выніку тэрарыстычнага акту ў сталіцы Пакістану загінулі пяць чалавек


Ісьлямабад. Сёньня ў Пакістан прыбыла памочніца Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Хрысьціна Рока. Яны прыпыніла перамовы ў Індыі й прыляцела ў Ісьлямабад, каб суправваджаць у ЗША целы дзьвюх амэрыканак, якія загінулі ўчора ў выніку тэрарыстычнага акту падчас нападу на пратэстанцкую царкву ў сталіцы Пакістану. У выніку тэрарыстычнага акту ў сталіцы Пакістану загінулі пяць чалавек. Тры зь іх – замежныя грамадзяне, у тым ліку жонка і дачка амэрыканскага дыплямата Марціна Грына. Тэрарысты кінулі выбуховыя прыстасаваньні ў пратэстанцкую царкву, якая разьмешчаная ў квартале, дзе жывуць супрацоўнікі дыпляматычных місіяў. Усяго параненыя 45 чалавек, у тым ліку амбасадар Шры-Ланкі, ягоныя жонка і дзіця. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Амэрыка зробіць ўсё, каб вінаватыя у тэракце і забойстве амэрыканскіх грамадзянаў былі знойдзеныя і пакараныя.
XS
SM
MD
LG