Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:58 ]  Ізраіль і палестынцы зьбіраюцца абвясьціць замірэньне


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон плянуе заўтра сустрэцца з палестынскім кіраўніцтвам з мэтай абвяшчэньня замірэньня паміж абодвума бакамі канфлікту. Заява ў гэтай справе была прынятая пасьля сэпаратных сустрэчаў амэрыканскага пасярэдніка Энтані Зыні з Шаронам і палестынцамі. У заяве Шарона гаворыцца таксама, што абодва бакі плянуюць неадкладна распачаць ажыцьцяўленьне мірнага пляну, распрацаванага летась дырэктарам ЦРУ Джорджам Тэнэтам. Пакуль што не паступала камэнтароў на гэтую заяву з палестынскага боку.
XS
SM
MD
LG