Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:16 ]  Югаслаўскія ўлады выбачаюцца за арышт дыплямата


БЯЛГРАД. Міністар замежных справаў Югаславіі Горан Сьвіланавіч паведаміў, што ён папрасіў прабачэньня ў амбасадара Злучаных Штатаў у Бялградзе за абыходжаньне з амэрыканскім дыпляматам, затрыманым разам з сэрбскім віцэ-прэм’ерам. Амбасадзе была высланая афіцыйная нота Міністэрства замежных справаў з прабачэньнем. Сэрбскі прэм’ер Зоран Джынджыч назваў гэты інцыдэнт міжнародным скандалам. У чацьвер увечары ваенная паліцыя затрымала дыплямата Джона Дэйвіда Нэйбара, віцэ-прэм’ера Сэрбіі Момчылу Пэрышыча і яшчэ двух чалавек, падазраючы іх у выдачы дзяржаўных сакрэтаў.
XS
SM
MD
LG