Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:14 ]  Закончыўся саміт Эўразьвязу ў Барсэлёне


БАРСЭЛЁНА. Кіраўнікі краінаў Эўрапейскага Зьвязу на сустрэчы ў Барсэлёне пастанавілі сёньня ўжыць шэраг захадаў з мэтай скарачэньня эканамічнай бюракратыі і стымуляваньня эўрапейскай эканомікі. Аднак у выніку двухдзённай сустрэчы было дамоўлена толькі наконт частковай лібэралізацыі энэргетычных рынкаў. Кіраўнікі Эўразьвязу дамовіліся да 2010 году ўзьняць пэнсійны век ад 58 да 65 гадоў. У галіне адукацыі было пастаноўлена забясьпечыць, каб кожнае дзіця навучалася прынамсі дзьвюм замежных мовам і каб на кожных 15 вучняў прыпадаў прынамсі адзін кампутар з доступам да Інтэрнэту.
XS
SM
MD
LG