Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:10 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведаў Савудаўскую Арабію


ДЖЫДА (САВУДАЎСКАЯ АРАБІЯ). Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дык Чэйні правёў сёньня перамовы з каралём Савудаўскай Арабіі Фахдам. Сярод іншага на перамовах абмяркоўвалася эскаляцыя гвалту на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа. Перад гэтым Чэйні наведаў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, дзе прэзыдэнт Эміратаў Шэйх Заід бін Султан Аль-Нах’ян паўтарыў, што ягоная краіна выступае супраць магчымага ваеннага ўдару па Іраку. Мэта паездкі Чэйні па краінах Блізкага Ўсходу – заручыцца падтрымкай таго, што ўрад ЗША называе «вайной супраць тэрору».
XS
SM
MD
LG