Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:34 ]  Чарнагорскія незалежнікі пратэстуюць супраць новага саюзу


ПАДГОРЫЦА (ЧАРНАГОРЫЯ). Прыхільнікі незалежнасьці Чарнагорыі і міністар юстыцыі Сэрбіі выказалі сёньня незадавальненьне з прычыны зьнікненьня з карты сьвету Югаславіі і зьяўленьня на яе месцы краіны «Сэрбія і Чарнагорыя». Дзясяткі людзей пратэставалі сёньня на вуліцах чарнагорскай сталіцы Падгорыцы, асуджаючы пагадненьне і раздаючы ўлёткі з патрабаваньнем даць права прагаласаваць за незалежнасьць. Міністар юстыцыі Сэрбіі Ўладан Баціч выказаў сёньня меркаваньне, што саюз Сэрбіі і Чарнагорыі доўга не праіснуе. Ён назваў утвораны ўчора саюз «імітацыяй дзяржавы».
XS
SM
MD
LG