Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:28 ]  ЗША абураюцца дзеяньнямі югаслаўскіх уладаў


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў выказаў абурэньне дзеяньнямі югаслаўскага ўраду з прычыны арышту амэрыканскага дыплямата і грубага абыходжаньня зь ім з боку сэрбскай ваеннай паліцыі. Неназваны дыплямат быў арыштаваны ўчора ўвечары, калі ён вячэраў у рэстаране зь віцэ-прэм’ерам сэрбскага ўраду Момчылам Пэрышычам. Служба вайсковай контарвыведкі Югаславіі цьвердзіць, што Пэрышыч перадаваў амэрыканскаму дыплямату дзяржаўныя таямніцы. Пэрышыч быў начальнікам штабу югаслаўскага войска ад 1993 да 1998 году. Харватыя лічыць пэрышыча ваенным злачынцам за ягоную ролю ў артылерыйскім абстрэле гораду Задар у 1991 годзе, калі ён быў вайсковым камандзерам.
XS
SM
MD
LG