Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:26 ]  У Барсэлёне засядалі кіраўнікі краінаў Эўразьвязу


БАРСЭЛЁНА. Краіны-кандыдаткі на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз назвалі пасьпяховым сёньняшняе супольнае паседжаньне з кіраўнікамі краінаў Эўразьвязу ў Барсэлёне. Мэтаю паседжаньня было амберкаваньне спосабаў далучэньня кандыдатаў да эўрапейскага працэсу эканамічных рэформаў. У выніку гэтых рэформаў Эўразьвяз зьбіраецца да 2010 году заняць вядучае становішча ва ўсясьветнай эканоміцы. Падчас паседжаньня прадстаўнікі некаторых краінаў-кандыдатак выступілі з уласнымі ініцыятывамі.
XS
SM
MD
LG