Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:24 ]  Працягваюцца пошукі ваяўнікоў у афганскіх пячорах


БАГРАМ (АФГАНІСТАН). Сілы антытэрарыстычнай кааліцыі працягвалі пошукі ваяўнікоў «Аль-Каіды» і «Талібану» у пячорах даліны Шаг-і-Кот на ўсходзе Афганістану. У пячорах былі знойдзеныя запасы харчоў, вады і ўзбраеньня, а таксама выведныя матэрыялы. Тым часам прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш, выступаючы перад вайскоўцамі на базе Форт-Брэг у Паўночай Караліне, заявіў, што пасьля адхіленьня талібаў ад улады ў Афганістане вайна з тэрарызмам увайшла ў другую фазу, сутнасьць якой – пазбавіць тэрарыстаў магчымасьці плянаваць свае напады ў іншых краінах сьвету.
XS
SM
MD
LG