Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:21 ]  Расейскія вайскоўцы абвінавачваюцца ў забойствах


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Пракуратура ў Чачэніі распачала сёньня чатыры крымінальныя справы паводле абвінавачаньня расейскіх вайскоўцаў у забойствах цывільнага насельніцтва падчас «зачыстак» у вёсцы Старыя Атагі. Расейскае камандаваньне цьвердзіць, што жыхары вёскі абстрэльвалі фэдэральныя сілы. У сераду сотні жыхароў вёскі правялі дэманстрацыю ў Грозным, падчас якой несьлі целы сямёх чалавек, забітых у выніку расейскага рэйду.
XS
SM
MD
LG