Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  Высланьнік ЗША на Блізкім Усходзе спадзяецца на посьпех сваёй місіі


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае войска выйшла з трох местаў Заходняга Берагу, але ня выканала заклікаў ЗША пакінуць Палестынскую тэрыторыю каб паспрыяць місыі замірэньня, зь якой прыехаў у рэгіён высланьнік Злучаных Штатаў Энтані Зіні. Паведамляецца, што ў часе сёньняшніх ізраільска-палестынскіх сутычак загінулі тры палестынцы. Сёньня Энтані Зіні сустрэўся з міністрам абароны Ізраілю Бэн Эліязэрам, а пазьней, у месьце Рамалах, з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам. Зіні сказаў, што ён задаволены перамовамі і спадзяецца на посьпех сваёй місыі. Ясір Арафат ахарактарызаваў вывад ізраільскага войска зь некалькіх местаў Заходняга Берагу як хітрык з мэтай зрабіць уражаньне на высланьніка ЗША.
XS
SM
MD
LG