Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:43 ]  У горных раёнах усходняга Афганістану яшчэ застаюцца пункты супраціву


БАГРАМ. Паводле афіцыйных асобаў ЗША, у горных раёнах усходняга Афганістану яшчэ застаюцца невялікія пункты супраціву талібаў і ваяўнікоў Аль-Кайды. Кіраўнік наземных сілаў Пол Мікалашак паведаміў, што ў часе апэрацыі “Анаконда” была разбураная варожая інфраструктура. Цяпер наземныя сілы пераглядаюць пячоры ў даліне ракі Шах-э-Кот, у якіх знойдзеныя вялікія запасы прадуктаў харчаваньня, зброя і важныя разьведвальныя дакумэнты. Паводле вайскоўцаў, цягам апэрацыі зьнішчаныя сотні талібаў і сяброў Аль-Кайды, аднак частка іх магла адыйсьці ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG