Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:39 ]  Міністры Сэрбіі па рознаму бачаць далейшы лёс саюзу Сэрбіі і Чарнагорыі


БЯЛГРАД. Міністар юстыцыі Сэрбіі Владан Баціч лічыць, што новы саюз Сэрбіі і Чарнагорыі асуджаны на развал. Паводле Баціча, у гісторыі яшчэ не было такіх слабых унутрыдзяржаўных саюзаў. Сэрбскі міністар фінансаў Бажыдар Дэліч сказаў, што саюз можа быць жыцьцяздольным, калі пагадненьне пра ягонае стварэньне будзе ажыцьцяўляцца дакладна. Паводле падпісанай учора дамовы, Сэрбія і Чарнагорыя захоўваюць магчымасьці будучай незалежнасьці, але будуць весьці адзіную зьнешнюю і абаронную палітыку, пры самастойнасьці эканомікі і валюты.
XS
SM
MD
LG