Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:36 ]  У Гаазе працягваецца працэс над былым югаслаўскім лідарам Мілошавічам


ГААГА. У Гаазе працягваецца працэс над былым югаслаўскім лідарам Слабаданам Мілошавічам. Сёньня ў судзе працягваў падаваць сьведчаньні брытанскі дыпллямат Пэдзі Эшдаўн. Паводле Эшдаўна, у 1998 годзе ён перадаў Мілошавічу ліст ад прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра, дзе выказвалася шкадаваньне з нагоды празьмернага ўжываньня сілы супраць косаўскіх альбанцаў. Тады ж Эшдаўн сказаў Мілошавічу пра непазьбежнасьць умяшаньня ў канфлікт усясьветнай супольнасьці, калі рэпрэсыі ня спыняцца. “Я папярэджваў вас, што справа закончыцца ў гэтым судзе і вось вы тут,” – сказаў Эшдаўн. Эшдаўн – першы міжнародны дыплямат, які сьведчыць супраць Мілошавіча ў Гаазе.
XS
SM
MD
LG