Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:25 ]  ЗША зьбіраюць інфармацыю пра тэрарыстычныя групоўкі Паўдзённа-Ўсходняй Азіі


СІНГАПУР. Дырэктар Фэдэральнага бюро сьледстваў Злучаных Штатаў Робэрт Мюльлер сказаў, што ў краінах Паўдзённай Азіі могуць хавацца ваяўнікі Аль-Кайды, якія ўцяклі з Афганістану. У часе выступу ў Сінгапуры Мюльлер падкрэсьліў, што ЗША імкнуцца атрымаць як мага больш падрабязнай інфармацыі пра тэрарыстычныя групоўкі ў Паўдзённа-Ўсходняй Азіі, перад усім пра іхныя сродкі сувязі і крыніцы фінансаваньня. Сёньня ж у Тайляндзе закончылася чатырохдзённая канфэрэнцыя ў справе барацьбы з тэрарызмам у якой бралі ўдзел больш 30-ці афіцэраў праваахоўных сілаў са Злучаных Штатаў і 11 іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG