ШЭНАН (Ірляндыя). Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў задаволены тлумачэньнямі, якія падаў Вашынгтон у сувязі з дакумэнтам, дзе дасьледвалася гіпатэтычная магчымасьць ужываньня Злучанымі Штатамі ядзернай зброі. У часе размовы з журналістамі ў аэрапорце Шэнан Іваноў сказаў, што кіраўнік міністэрства абароны ЗША Дональд Рамсфэльд запэўніў яго ў тым, што ракеты Злучаных Штатаў не нацэленыя на Расею.